Вітаю ўсіх аднаклубнікаў! Думаю, што з многімі з вас мы ўжо знаёмыя па нашых начных вандроўках. Зробім, каб і на партале R-club навукі і зорак было крыху больш. Будзем ладзіць папулярныя лекцыі пра космас і працягваць начныя выезды для жадаючых (Захар абяцаў анонс з дня на дзень).
Тут можна задаваць мне любыя пытанні пра космас. Убачылі штосьці невядомае на небе? Прачыталі нешта ў навінах і хочаце абмеркаваць? Хочаце разабрацца ў нейкай тэме? Буду рады любым пытанням у каментарах)

Если в космосе заплакать, куда будут укатываться слёзки и будут ли? 😅
Добрый вечер
Виктор, нужна ваша консультация: сын 6 лет попросил на день рождения бинокль для просмотра звездного неба. Подскажите, пожалуйста, модель в среднем ценовом сегменте и где можно приобрести?!
Благодарю😊
Добры вечар! Я, на жаль, не прапусціў праз свае рукі дзясяткі мадэляў бінокляў, каб быць тут экспертам, таму падзялюся больш агульнымі разважаннямі.
На мой погляд, бінокль для зорнага неба павінен мець невялікае павелічэнне (у раёне 7-10 крат) і дастаткова вялікія аб'ектывы, каб збіраць шмат святла ўначы. Многія імкнуцца за вялікай кратнасцю, але вы проста не ўтрымаеце такі бінокль у руках - карцінка будзе хадуном хадзіць ад дрыготкіх рук. Таму шукайце параметры кшталту 7х50, 8х42, 8х56, 10х50 і г. д.
З усяго, у што я глядзеў, мяне асабліва зачапілі біноклі 8х42 на roof-прызмах. У параўнанні з маім магутнейшым і даражэйшым 8х56 я не заўважыў ніякай розніцы на начным небе, затое габарыты і маса ў 8х42 вельмі прыемныя.
Доўгі час у мяне былі на руках ажно пяць вось такіх бінокляў - вельмі і вельмі падабаліся. Але гэта зусім не бюджэтныя апараты і мне яны не па кішэні. Зараз у мяне самы любімы бінокль - вось гэты. Яшчэ не бюджэтны, але за свае грошы - проста бомба. Таксама маю на руках Veber ED-R 8x42 WP - крыху горшы па ўсіх параметрах, але таксама выдатны і зручны. З бюджэтных можна прапанаваць, напрыклад, Veber Hunter 8x42 або Levenhuk Discovery Elbrus 8x42. Пра гэтыя мадэлі нічога не ведаю, але ведаю людзей з іншымі падобнымі біноклямі гэтага цэнавага дыяпазона - яны сваімі пакупкамі задаволеныя.
Ну і, як ужо раней казаў, галоўнае - часцей выязджаць пад зорнае неба, вывучаць карту неба, цікавіцца галактыкамі, зорнымі скопішчамі і туманнасцямі - і спрабаваць шукаць іх у бінокль на небе. Тады дэвайс прынясе шмат задавальнення).