Топ 3 фільма пра космас 🪐

 Публичный пост
4 мая 2026  21
  1. "Касмічная адысея" Стэнлі Кубрыка, 1969 год.
    Фільм фантастычны, выдуманы, але ўражвае рэалізм космасу - асабліва калі даведваешся, у якім годзе гэта знята. Фільм вельмі марудны, на 3 гадзіны, але ж і космас такі - бяскрайні, павольны і цягучы. Дарэчы, чытаў я потым аднайменную кнігу А. Кларка - не, фільм нашмат лепшы, толькі трэба даглядзець).

  2. "Апалон-13".
    Фільм мастацкі, але зняты з дакументальнай дакладнасцю. Адчуваеш сябе на месцы экіапажа, які, як мы ведаем, быў на валаску ад смерці.

  3. "Інтэрстэлар".
    Так, ёсць там шмат галівудскіх штампаў. Так, фізіка месцамі выходзіць з чата). Але мяне чамусьці ўсё адно ўразіў, люблю яго моцна.

Ну а падрабязней пра гэтыя фільмы і пра тое, за што іх люблю, раскажу 17-га чысла на лекцыі)

Откомментируйте первым 👇

😎

Автор поста открыл его для большого интернета, но комментирование и движухи доступны только участникам Клуба

Что вообще здесь происходит?


Войти  или  Вступить в Клуб